Царства (біялогія)
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a3/Biological_classification_L_Pengo_vflip_be.svg/150px-Biological_classification_L_Pengo_vflip_be.svg.png)
Царства (лац.: regnum) — іерархічная ступень навуковай класіфікацыі біялагічных відаў. Таксон самага высокага ўзроўню сярод асноўных.
Гістарычна выдзялялася 5 царстваў жывых арганізмаў: жывёлы, расліны, грыбы, бактэрыі, вірусы. З 1997 года да іх далучаюць яшчэ 2 царствы: пратысты і археі. З 1998 выдзяляюць царства храмісты.
У 1969 годзе прапанавана класіфікацыя з пяццю царствамі, якая карыстаецца папулярнасцю і цяпер. Яна засноўваецца на адрозненнях арганізмаў у жыўленні — прадстаўнікі царства раслін шматклетачныя аўтатрофы, жывёлы — шматклетачныя гетэратрофы, грыбы — шматклетачныя сапратрофы. Царствы пратыстаў і бактэрый складаюцца з аднаклетачных і прасцейшых арганізмаў. Усе пяць царстваў падзелены на надцарства эукарыёты і пракарыёты, у залежнасці ад таго, ці маюць клеткі гэтых арганізмаў ядро.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||